Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Заслаўі звальняюць лідэра суполкі Свабоднага прафсаюзу акцыянэрнага таварыства “Заслаўебурвод” Уладзімера Феактыстава.

15.11.2005.

Радыё Свабода паведаміла, што ў Заслаўі абвешчана пра звальненьне лідэра суполкі Свабоднага прафсаюзу акцыянэрнага таварыства “Заслаўебурвод” Уладзімера Феактыстава. Яго паплечнікі лічаць гэта расправай за прыналежнасьць да дэмакратычнага незалежнага прафсаюзу.

Паводле спадара Феакцістава, ягонага звальненьня дамагаецца дырэктар “Заслаўебурводу”: “Маўляў, звольніць Феакцістава і яго разьлічыць. Аддаць працоўную кніжку, паінфармаваць вартаўнікоў, каб тыя не прапускалі на прахадной. Я кажу, што гэта ваша права звальняць, але гэтыя дзеяньні будуць абскарджаны. Тут ідзе мэтанакіраваная кампанія расправіцца са старшынём Свабоднага прафсаюзу”.

Як зазначыў Уладзімер Феакцістаў, дырэктар прадпрыемства абвінавачвае яго ў прафэсійнай непрыдатнасьці. У “Заслаўебурводзе” прафсаюзны актывіст працуе начальнікам гідрагеалягічнага аддзелу. Усяго ж працоўны стаж спадара Феакціства на гэтым прадпрыемстве складае 34 гады.

Ён адмаўляе абвінавачаньне ў некампэтэнтнасьці, а перасьлед зьвязвае выключна з прафсаюзнай дзейнасьцю: “Спэцыяльна выжываюць, ціснуць на прафсаюз, размаўляюць зь сябрамі прафсаюзу, каб выходзілі. Тут, відаць, выканкам мае дачыненьне. Яшчэ б: адзіная арганізацыя Свабоднага прафсаюзу, якая 12 гадоў існуе ў Заслаўі. Як гэта можна цярпець перад выбарамі?!”

Паводле яго, гэта ня першая спроба пакараньня. Толькі сёлета яму інкрымінавалі парушэньні вытворчай дысцыпліны, абвінавачвалі ў пашырэньні прафсаюзнай газэты “Салідарнасьць”, спрабавалі звольніць. Мяркуецца, што цяперашнюю ініцыятыву дырэктара “Заслаўебурводу” аб звальненьні прафсаюзнага актывіста мусіць пацьвердзіць назіральная рада акцыянэрнага таварыства.

Кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу лічыць дзеяньні адміністрацыі гэтага прадпрыемства праявай масавай кампаніі ўладаў супраць дэмакратычных прафсаюзаў. Прафсаюзны лідэр гэтай арганізацыі Генадзь Быкаў сьцьвярджае, што сп. Феакцістаў працуе ўжо некалькі дзесяткаў гадоў, і лепшага спэцыяліста на гэтым прадпрыемстве няма: "У нармалёвай сітуацыі Феакцістаў павінен быў бы кіраваць гэтым прадпрыемствам. Але ж тут пайшла каманда, што ён сябра Свабоднага прафсаюзу і трэба яго выкінуць”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования