Падчас вулічнай акцыі "Люблю Беларусь!", арганізаванай незарэгістраваным аб’яднаньнем “Малады фронта” 14-га лютага ў Мінску, міліцыя затрымала 7 чалавек Сярод іх -- Павал Севярынец, Зьміцер Філіповіч, Алег Фінькевіч, Алег Мядзьведзеў, Пятрусь Кеўлаў і А. Гнедчык. Быў затрыманы таксама журналіст “Белорусской газеты” Вадзім Доўнар

2003 2003-02-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

RR/ БелаПАН
14-га лютага ў першай палове дня ў Мінску некалькі групаў маладафронтаўцаў абыйшлі дыпляматычныя місіі Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Швэцыі, Польшчы, ЗША ды іншых краінаў, а таксама прадстаўніцтвы ААН і АБСЭ, каб перадаць іх супрацоўнікам свае віншаваньні на Дзень сьв. Валянціна й дзьве пэтыцыі. У першай утрымліваўся заклік не ствараць жалезную заслону на мяжы зь Беларусьсю; у другой - прапанова вылучыць лідэра кубінскае апазыцыі О. Пайю кандыдатам на атрыманьне Нобэлеўскае прэміі міру, - паведамляе БелаПАН. (У прыватнасьці, у офісе АБСЭ моладзевую дэлегацыю павітаў Э. Хайкен - новы кіраўнік місіі гэтае арганізацыі ў Беларусі).
А 17-й гадзіне на плошчы Я. Коласа сабралася некалькі дзясяткаў сябраў Маладога фронту. "Мы хочам заявіць, што не аддамо Беларусь ні рэжыму Лукашэнкі, ні Расеі", - заявіў, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, лідэр МФ П. Севярынец. Пасьля ягонага выступу маладафронтаўцы скіраваліся па ходніку ўздоўж праспэкту Скарыны у бок Акадэміі навук, дзе лідэр арганізацыі абвесьціў пра заканчэньне акцыі й заклікаў сабраных разыйсьціся. Ад будынку Акадэміі група моладзі на чале з П. Севярынцам скіравалася ў бок плошчы Перамогі. На скрыжаваньні праспэкту з вул. Казлова шасьцёра зь іх былі затрыманыя міліцыяй, якая суправаджала дэманстрантаў па ўсім маршруце, - паведамляе БелаПАН.
Павал Севярынец, Зьміцер Філіповіч, Алег Фінькевіч, Алег Мядзьведзеў, Пятрусь Кеўлаў і А. Гнедчык былі дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёну Менску. Быў затрыманы таксама журналіст “Белорусской газеты” Вадзім Доўнар.
Мерапрыемствы пад лёзунгам "Люблю Беларусь!", ладжаныя Маладым фронтам на Дзень сьв. Валянціна, адбыліся больш як у 20-і гарадох краіны. У Магілеве маладафронтаўцы правялі касьцюмаванае шэсьце пад нацыянальным сьцягам па цэнтральных вуліцах горада; у Берасьці маладыя людзі раздалі мінакам некалькі тысячаў бел-чырвона-белых "валянцінак" і наведалі ўкраінскае й польскае консульствы, разьмешчаныя ў абласным цэнтры. У Воршы быў праведзены сход рэгіянальных філіяў Маладога фронту, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, Маладых сацыял-дэмакратаў і аршанскай арганізацыі "Зьвяз". У Беразіно сябры МФ зладзілі сьвяточную вечарыну, а ў Асіповічах - канцэрт, прымеркаваны да дня сьв. Валянціна. Бадай ва ўсіх гарадох маладафронтаўцы спалучылі свае віншавальныя акцыі з агітацыяй за дэмакратычных кандыдатаў на мясцовых выбарах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international