Беларускі Культурна-Асветніцкі цэнтр у Познані сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачаў збор подпісаў супраць вяшчання радыё Deutche Welle у Беларусь па-расейску
15.11.2005.
Беларускі Культурна-Асветніцкі цэнтр у Познані пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаннем (Познань) распачаў збор подпісаў супраць вяшчання радыё Deutche Welle у Беларусь па-расейску.Збор подпісаў спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчання ў Беларусь і нямецкага падыхода да беларускага пытання. Плануецца правядзенне акцыі ва ўсіх вышэйшых вучэльнях у Познані і сабранне больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя ў Еўрапейскую Камісію і ў офіс Deutche Welle.
Завяршэнне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на афіцыйнай маніфестацыі з нагоды Дня салідарнасці, паведаміла www.pahonia.promedia.by
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








