«Рэгіянальная газета» таксама не ўключаная ў падпісны каталог на 2006 год

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Манцэвіч – дырэктар ТАА «Рэгіянальная газета» і галоўны рэдактар аднайменнага выдання - атрымаў ліст ад генеральнага дырэктара РУП «Белпошта», у якім паведамляецца, што яго выданне не ўключанае ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2006 г.

ТАА «Рэгіянальная газета» звінавачваюць у тым, што яно «неаднаразова парушала» свае абавязальніцтвы перад «Белпоштай»: у прыватнасці, не плаціла за ўключэнне выдання ў падпісны каталог на 2005 г.; не аплачвала рахункаў за дастаўку газет павышанай палоснасці; несвоечасова паведамляла пра неабходнасць павышэння палоснасці.
У лісце, які падпісала генеральны дырэктар Аляксандра Чарняк, гаворыцца, што «РУП «Белпошта» знаходзіцца ў складаным эканамічным становішчы», і што «выкананне фінансавай дысцыпліны – найважнаейшая з умоваў заключэння дамоваў». «Акрамя таго, адсутнасць своечасовай інфармацыі пра павелічэнне палоснасці выдання дэстабілізуе працу падраздзяленняў паштовай сувязі, занятых экспедыяваннем і перавозкай друку», - гаворыцца ў пасланні.

Паводле А. Манцэвіча, фармальныя «зачэпкі» для скасавання дамоўленасцяў з выданнем у «Белпошты» былі. Але ўсе пералічаныя «парушэнні абавязальніцтваў» адбываліся з ведама «Белпошты» і без усялялкіх прэтэнзій з боку прадпрыемства, якое заўсёды пакрывала свае дадатковыя выдаткі з «падпісных» грошай «Рэгіянальнай газеты».

«Па сутнасці, гэта зачэпкі, якія можна знайсці ў дзейнасці любога суб`екта гаспадарання», - лічыць А. Манцэвіч. «Мяне абурае такая розніца ў стаўленні да прадпрыемстваў дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці… Па падліках нашага бухгалтара, за 10 месяцаў 2005 г. наша «звышпалоснасць» абыйшлася «Белпошце» ў 66 210 рублёў (якія прадпрыемства вярнула за кошт грошай на падпіску). І гэткая сума «дэстабілізавала працу» цэлага прадпрыемства? На маю думку, гэта палітычнае рашэнне…», - зазначыў А. Манцэвіч у гутарцы з прэс-службай ГА “Беларуская асацыцяцыя журналістаў” (БАЖ).

«Рэгіянальная газета» зарэгістраваная як рэспубліканскае выданне, і таму паведамленне пра скасаванне дамоўленасцяў прыйшло непасрэдна ад кіраўніцтва РУП «Белпошта». Па інфармацыі БАЖ, шмат якія рэгіянальныя выданні ў бліжэйшы час могуць атрымаць аналагічныя пасланні ад абласных і раённых аддзяленняў «Белпошты».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international