Сяргей Скрабец зноў пачаў галадаваць за кратамі
14.11.2005.
14 лістапада жонка вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Аляксандра Скрабец паведаміла радыё Свабода, што Сяргей Скрабей аднавіў галадоўку за кратамі.Пра гэта яна сама даведалася з ліста, напісанага экс-дэпутатам са зьняволеньня. Сяргей Скрабец паведамляе, што ён апошнім часам дрэнна пачуваецца з прычыны рэгулярных прыступаў падагры. На абвастрэньне хваробы ўплывае і дрэннае харчаваньне.
Крымінальную справу Сяргея Скрабца перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі ўжо месяц таму. Але на сёньня дата пачатку судовага працэсу дакладна ня вызначаная. Сяргея Скрабца афіцыйна абвінавачваюць у трох выпадках парушэньня заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








