Сяргей Скрабец зноў пачаў галадаваць за кратамі

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 лістапада жонка вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Аляксандра Скрабец паведаміла радыё Свабода, што Сяргей Скрабей аднавіў галадоўку за кратамі.
Пра гэта яна сама даведалася з ліста, напісанага экс-дэпутатам са зьняволеньня. Сяргей Скрабец паведамляе, што ён апошнім часам дрэнна пачуваецца з прычыны рэгулярных прыступаў падагры. На абвастрэньне хваробы ўплывае і дрэннае харчаваньне.
Крымінальную справу Сяргея Скрабца перадалі ў Вярхоўны суд Беларусі ўжо месяц таму. Але на сёньня дата пачатку судовага працэсу дакладна ня вызначаная. Сяргея Скрабца афіцыйна абвінавачваюць у трох выпадках парушэньня заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international