viasna on patreon

Павел Севярынец: “БХД – выклік для рэжыму…”

2010 2010-02-18T18:43:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bxd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пресс-конференция БХД 18 февраля в Минске

Пресс-конференция БХД 18 февраля в Минске

Незарэгістраваная партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” вылучае з сваіх шэрагаў 204 кандыдаты ў дэпутаты па ўсёй рэспубліцы, робячы асаблівы акцэнт на субсідыярным прынцыпе вырашэння надзённых пытанняў людзей.

Кіраўніцтва БХД адзначае, што ўжо вядзецца актыўная праца па акругах, колькасць выбаршчыкаў у якіх складае прыкладна тры мільёны грамадзян, альбо 45 % ад усіх існуючых выбаршчыкаў.

Акцэнт на субсідыярнасць

Як зазначыў Павел Севярынец, сустаршыня БХД, гэта першая кампанія нацыянальнага ўзроўню, якую партыя праводзіць пасля свайго ўстаноўчага з’езду ў мінулым годзе.

– Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі 2010 года паказвае, што яна таксама не падобная на дэмакратычную, і зменаў не назіраецца, – распавёў Павел Севярынец. – Але гэта ўсё роўна сур’ёзная магчымасць папрацаваць з людзьмі. Для нас вельмі важна ўскалыхнуць Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі 2011 года. Становішча зараз вельмі складанае, але мы спадзяемся, што БХД будзе здольная ўвасобіць сабой надзею для беларусаў, якія чакаюць новых свежых сілаў, што могуць стаць альтэрнатывай існуючаму рэжыму.

90 адсоткаў кандыдатаў у дэпутаты ад БХД – новыя людзі, якія вылучаюцца на мясцовых выбарах упершыню. Для незарэгістраваных партый збор подпісаў насельніцтва – адзіны спосаб вылучыцца кандыдатам, таму ў параўнанні з астатнімі дэмакратычнымі партыямі ў БХД самы вялікі спіс такіх асоб. Кіраўніцтва партыі зазаначыла, што ўсе іх кандыдаты сур’ёзна працуюць з выбаршчыкамі, а кампанія БХД будзе самай свежай, моцнай і натхняльнай для Беларусі.

– Сфарміраваны БХД спіс кандыдатаў наглядна ілюструе, што агранізацыя выканала сваю ўмову – далучыць новых людзей да грамадскай дзейнасці, – дадаў Аляксей Шэйн, сустаршыня БХД. – Наш спіс адрозніваецца ад спісаў з кандыдатамі іншых партый таксама тым, што мы робім акцэнт на субсідыярнасць і хочам падняць самы нізавы пласт мясцовых выбараў. Мы вылучаем вялікую колькасць нашых сябраў ва ўласныя структуры самых нізкіх узроўняў, сельсаветы і саветы малых мястэчак. Такі падыход – новы досвед для усіх дэмакратычных сіл увогуле.

– БХД вылучыла па Мінску 25 сваіх прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія ўжо пачалі працу ў акругах, вырашаючы надзённыя пытанні людзей, – адзначыў Віталь Рамашэўскі, сустаршыня БХД. – Мы хочам паказаць на выбарах, што хрысціянская дэмакратыя – сапраўды народная партыя, якая рэальна працуе дзеля народа.

Выклік і пагроза

Кіраўнік БХД адзначыў уціск, які пачаўся на сябраў партыі, якія выказалі намер балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты і ўваходзіць у склад ініцыятыўных груп. Запланавана было вылучыць па рэспубліцы каля трохсот чалавек ад БХД, але літаральна за некалькі тыдняў іх колькасць значна паменшылася пасля запалохвання і пагрозаў з боку ўладаў.

– Пачалася маштабная хваля ўціскаў на хрысціянскіх дэмакратаў, – заявіў Павел Севярынец. – Напрыклад, у Горках пастара мясцовай грамады Пятра Маланачкіна абвінавацілі ў дачы ўладам хабару з мэтай абараніць сына ад войска. У Бабруйскім раёне кандыдата ў дэпутаты ад БХД Наталлю Гарыс пераследуюць літаральна ўсе прадстаўнікі мясцовай улады. Вячаслаў Шэлег у Кіраўскім раёне сваім намерам балатавацца ўвогуле вымусіў уладу перанарэзаць межы акругаў і расфарміраваць сельсавет, дзе жыве кандыдат, абы не даць яму магчымасці вылучыць сваю кандыдатуру. Ідзе і ціхі непрыкменты ўціск, калі людзей палохаюць стратай працы.

– Такія ж меры ўціску прымяняюцца і да студэнтаў, якіх пагражаюць выключыць з навучальных установаў за ўдзел у выбарчай кампаніі, – дадала Любоў Каменева, кіраўніца маладых хрысціянскіх дэмакратаў. – Тым не менш, 40 прадстаўнікоў ад маладых хрысціян вылучаны прэтэндэнтамі ў кандыдаты і будуць балатавацца па тых акругах, дзе зарэгістравана найбольшая колькасць студэнтаў.

Між іншым, нягледзячы на ўсе запалохванні, сябры БХД намераны па магчымасці дапамагаць у працы вылучаным кандыдатам і іх ініцыятыўным групам.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Павел Северинец

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства