Вярхоўны суд адхіліў скаргу на нерэгістрацыю “Брэсцкай вясны”

2010 2010-02-18T16:51:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая вясна”. Скарга датычылася адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання галоўным ўпраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, якое было пакінута бяз зменаў рашэннем Брэсцкага абласнога суда ад 29 снежня 2009 года.

Вярхоўны суд вырашыў пакінуць папярэдняе рашэнне ў сіле. Інтарэсы заснавальнікаў аб’яднання ў Вярхоўным судзе прадстаўлялі праваабаронца Ўладзімір Вялічкін і юрыст Уладзімір Малей.

Ул. Малей: “Адмовіўшы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання Рэспубліка Беларусь парушыла маё права як грамадзяніна на асацыяцыю. Суд не прыняў гэта пад увагу, разглядаў толькі фармальны бок. Мы прасілі не адмяніць папярэдняе рашэнне, а вынесці новае рашэнне з улікам абставінаў. Было несумяральнае абмежаванне дадзенага мне права, таму што парушэнні былі фармальныя і выправіць іх не складала цяжкасці. Дзяржавай Рэспублікі Беларусь накладзена вета на рэгістрацыю праваабарончых аб’яднанняў”.

Нагадаем, напрацягу мінулага года заяўнікі некалькі разоў збіралі ўстаноўчыя сходы, прыводзілі змены ў статут і зноў падавалі дакумэнты. Упраўленне юстыцыі аблвыканкама давала адтэрміноўку заяўнікам для выпраўлення дакумэнтаў, але супрацоўнікі аддзелу не ўказвалі на тыя моманты, якія ў далейшым паслужылі прычынай адмовы – прадстаўленне копіі квітка аб аплаце пошліны за рэгістрацыю замест арыгінала.

Праваабаронца робіць выснову, што рэальнага дыялогу з чыноўнікамі так і не адбылося. У гэтай сітуацыі яны не дзейнічалі ў інтарэсах грамадзян.

Ул. Вялічкін: “Мы падалі хадатайніцтва аб недаверы суду, таму што рашэнне суда пачынаецца словамі: “У імя Рэспублікі Беларусь”. Гэта значыць, што рашэнне суда не аддзяляецца ад рашэння дзяржавы. Такім чынам, суд з’яўляецца залежным ад дзяржавы, а павінен быць незалежным. Гэтым хадатайніцтвам мы выказалі недавер дзяржаве, якая парушае нашае права, як заснавальнікаў грамадскага аб’яднання, на асацыяцыі”.

Нагадаем, што 3 верасня 2009 года Вярхоўны суд Беларусі таксама прызнаў рашэнне абласнога суда правільным. “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца з 2004 года. Гэта ўжо пятая спроба рэгістрацыі. Праваабаронцы маюць намер абскарджваць рашэнне Вярхоўнага суда ў Камітэце ААН па Правах Чалавека. Пры гэтым заснавальнікі працягнуць спробы зарэгістраваць арганізацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international