У Оршы тэрытарыяльныя камісіі дэманструюць непрафесійную працу

2010 2010-02-18T16:31:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамлялі "Праваабаронцы за свабодныя выбары",  шэраг грамадскіх актывістаў звярнулі ўвагу на парушэнні, дапушчаныя падчас нарэзкі акругаў у Аршанскі гарадскі і Болбасоўскі пасялковы Саветы. У склад акругаў увайшлі даўно знесеныя вуліцы і дамы, затое не значыліся  рэальна існуючыя; не былі выкананы нормы прыкладнай роўнасці колькасці выбаршчыкаў, мелі месца нестасоўкі гэтай колькасці ў розных дакументах і г.д.

У выніку практычна кожнае апублікаванае рашэнне тэрытарыяльных камісій у сувязі з паступаючымі скаргамі даводзіцца самім жа камісіям змяняць, дапаўняць ці адмяняць.

Так, 15 лютага Аршанская гарадская тэрытарыяльная камісія была вымушана змяніць склад 13-ці з 30 акругаў гарадскога Савета, пра што паведаміла мясцовая "Аршанская газета". Некалькімі днямі раней тая ж "Аршанская газета" апублікавала ўдакладненні па колькасці выбаршчыкаў у пасялковы Савет Болбасава, у выніку чаго гэта самая колькасць змянілася прыкладна на 30%. А яшчэ раней тая ж газета змясціла на сваіх старонках удакладненне адносна спосабаў вылучэння асобаў у склад Аршанскай раённай камісіі.

Усе ўдакладненні і аспрэчанні з'яўляюцца вынікам скаргаў выбаршчыкаў на дапушчаныя парушэнні.

Па меркаванні прадстаўнікоў Аршанскай кааліцыі АДС, бясконцая чахарда з адменамі і зменамі раней прынятых рашэнняў тлумачыцца крайнім непрафесіяналізмам сябраў тэрытарыяльных камісій. Ніводнага прадстаўніка апазіцыі ў склад гэтых камісій не ўключылі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international