Віцебскія хрысціянскія дэмакраты выходзяць на старт

2010 2010-02-18T15:46:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

Апазіцыйныя структуры Віцебшчыны вывелі на старт сваіх  патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, падаўшы заявы па рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання.. У адным шэрагу з Партыяй БНФ, БСДП (Грамада), АГП, Беларускай партыяй левых "Справядлівы свет", актывістамі руху "За Свабоду" ў гэтым працэсе ўдзельнічаюць віцебскія актывісты  незарэгістраванай Партыі БХД.

Так, хрысціянскія дэмакраты Віцебскага рэгіёна прадставілі ў сельскія, пасялковыя, раённыя, гарадскія і абласную выбарчыя камісіі 46 заяў па рэгістрацыі ініцыятыўных груп,  з якіх 17 у абласным цэнтры. Адначасова і ў абласной, і раённыя (гарадскія) Саветы дэпутатаў будуць вылучацца 8 актывістаў.

Вядома ж, не абыйшлося і без інцыдэнтаў, калі працаўнікі выбарчых камісій, на розных падставах адмаўляліся прыняць дакументы па рэгістрацыі ініцыятыўных груп, або адгаворвалі актывістаў браць удзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Зараз высвятляюцца ўсе акалічнасці гэтых інцыдэнтаў, і па выніках будзе вырашацца пытанне пра падачу скарг у пракуратуру для таго, каб яна дала прававую ацэнку дзеянням сябраў выбарчых камісій.

Каардынатар у Віцебскай вобласці па стварэнні Партыі БХД Таццяна Севярынец на гэты раз не збіраецца балатавацца, бо лічыць, што ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата будзе адбіраць у яе шмат часу. Яна толькі паспрабуе стаць шэраговым сябрам участковай камісіі, дзе можна будзе адсачыць увесь працэс выбараў. Больш эфектыўна, па меркаванні Таццяны,  будзе скарыстаны яе палітычны досвед і чалавечы патэнцыял, калі яна стане кансультантам для кандыдатаў-навічкоў. А такіх  ад БХД у гэтых выбарах будзе ўдзельнічаць больш за палову, прычым галоўным чынам гэта моладзь да 30 гадоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international