viasna on patreon

Кіраўскі раён: Ціск на жадаючых удзельнічаць у выбарах

2010 2010-02-18T10:50:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб сваім намеры паўдзельнічаць у выбарах заявіла загадчыца сельскага клуба ў вёсцы Сяргеічы – Наталля Гарыст, але калі аб гэтым даведалася начальства, у яе клуб прыехала праверка з аддзела культуры. Пасля праверкі працы Наталлю засыпалі пытаннямі: “Навошта гэтыя выбары табе патрэбныя? Ты ведаеш, што шмат ездзіць давядзецца, час марнаваць?!” Напрыканцы чыноўнікі папярэдзілі загадчыцу клуба, што праверак на працы стане больш. Пасля гэтага візіта жанчына пачала сумнявацца, ці ўдзельнічаць ёй у выбарах, – яна баіцца згубіць працу.

– У раённага начальства выклікае падазрэнне кожны чалавек, які вырашыў ісці на выбары сам, не па запрашэнню ўладаў. Наталля Гарыст адпрацавала ў гэтым клубе шмат гадоў, усе жыхары Сяргеіч яе ведаюць. І начальства ніколі не выказвала незадаволенасць яе працай. Варта было ёй толькі заікнуцца аб удзеле ў выбарах, як пачаліся праблемы,  – распавядае бабруйчанка Таісія Кабанчук, якая мае вопыт удзелу ў выбарах.

 

У другім выпадку начальства ціснула на памочнікаў Вячаслава Шэлега з вёскі Стаўпішча. Ён браў удзел у апошніх выбарах у ППНС па Асіповіцкай акрузе, але антыпатыю мясцовага кіраўніцтва заслужыў скаргамі ў райвыканкам.

– У нашай вёсцы хранічна не прыбіралі снег, старыя бабулькі нават у краму не маглі прайсці. Я хадзіў у райвыканкам размаўляў, потым пісаў скаргі, папракнуў старшыню ў некампетэнтнасці на асабістым прыёме. З-за гэтага старшыня – Уладзімір Піскіжаў, “запісаў” мяне ў апазіцыянеры. На мяне яны ціснуць не могуць, бо я доўгі час быў прадпрымальнікам, а ў гэтым годзе спыніў дзейнасць. Таму яны ўздзейнічаюць на тых людзей, якія дапамагалі мне на выбарах у ППНС, – распавядае Вячаслаў Шэлег.

На тых выбарах Вячаславу дапамагала паштальён Тацяна Хомская, збірала за яго подпісы. Зараз жанчыну ўключылі ў выбарчую сельскую камісію, каб не дапамагала “апазіцыянеру”. Усіх яе супрацоўнікаў таксама папярэдзілі, што будуць звольненыя, калі будуць судзейнічаць Шэлегу, – а вясковай поштай, як і ў выпадку з Наталляй Гарыст, раптам зацікавіліся правяраючыя.   

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства