На сайтах выканкамаў звесткі пра выбары вельмі сціплыя

2010 2010-02-18T08:25:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці улады размяцілі на сваіх інтэрнет-сайтах раздзелы аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Аднак пакуль зарана казаць аб тым, што заходзячы на сайт любога райвыканкама, можна атрымаць поўную афіцыйную інфармацыю.

Спасылкі-банеры на сайтах Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага гарвыканкама і усіх 21 райвыканкамаў выводзяць на старонкі з заканадаўчымі актамі і афіцыйнымі дакументамі рэспубліканскага, абласнога, раённага, а месцамі – і пасялковага  узроўняў. Інфармацыя пры выбары ў сельскія Саветы  не прадстаўлена. Ніводны з сайтаў не размяшчае інфармацыю на беларускай мове.

На некаторых сайтах звесткі вельмі сціслыя. Напрыклад, на сайце Рагачоўскага райвыканкама на старонцы “Заканадаўства” маецца толькі спасылка на указ аб прызначэнні выбараў і план іх правядзення, але самае патрэбнае – рашэнні мясцовых органаў улады і раённай выбарчай камісіі – адсутнічае. Старонка “Навіны выбарчай кампаніі” тут зусім пустая.

На сайце Гомельскага аблвыканкама ў каталагу інтэрнет-рэсурсаў зусім не пададзены сайт Рэчыцкага райвыканкама, а побач з радком “Чачэрскі райвыканкам” памылкова стаіць спасылка на сайт Светлагорскага райвыканкама. Інфармацыя аб сайце гомельскага гарвыканкама змешчана не ў спісе выканкамаў, а пасля спасылак на сайты абласнога УУС і ваеннай пракуратуры.      

“Праваабаронцы за свбодныя выбары”  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international