Грамадзкае аб'яднаньне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" заклікае чытачоў выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газет.

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот грамадскага аб'яднання
"Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзяржаўны манапаліст у сферы распаўсюджання перыядычных выданняў па падпісцы РУП "Белпошта" выключыла з падпіснога каталогу на 2006 год шмат якія незалежныя газеты. Сярод іх рэспубліканскія выданні "Народная воля", "Салідарнасць", "Згода", "БДГ.Деловая газета", "Рэгіянальная газета", іншыя недзяржаўныя грамадска-палітычныя выданні.

Гэтым парушаюцца не толькі нормы антыманапольнага заканадаўства, але і правы тысяч падпісчыкаў гэтых выданняў, якія будуць пазбаўленыя магчымасці атрымліваць любімыя газеты. "Белпошта" ігнаруе палажэнні арт. 396 Грамадзянскага кодэксу аб публічнай дамове, у адпаведнасці з якімі абавязаная аказваць паслугі сувязі (у тым ліку і па падпісцы на газеты) кожнаму, хто да яе звернецца. Парушаецца і Закон "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне і распаўсюджанне інфармацыі.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў":
- выказвае свой пратэст у сувязі з парушэннямі правоў чытачоў і рэдакцый перыядычных выданняў, выключаных з падпіснога каталогу;
- патрабуе ад "Белпошты" забяспечыць выкананне беларускага заканадаўства і ўключыць у падпісны каталог выданні без якой-кольвек дыскрымінацыі;
- нагадвае Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь як упаўнаважанаму дзяржаўнаму органу, што ў адпаведнасці з законам "Аб паштовай сувязі" дзяржава гарантуе даступнасць і якасць паслугаў паштовай сувязі, у тым ліку падпіскі на газеты, і просіць спыніць парушэнне "Белпоштай" правоў і інтарэсаў падпісчыкаў і рэдакцый.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звяртаецца да чытачоў з заклікам выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газет. Пратэсты і звароты трэба накіроўваць генеральнаму дырэктару РУП "Белпошта" (220050 г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, тэл. 226-01-73, факс 226-11-70) і міністру сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь (220050 г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, тэл. 227-38-61, факс 227-21-57). У лістах неабходна ўказаць пасаду адрасата, Вашы прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас, указанне на парушэнне Вашых правоў выключэннем з падпіснога каталогу выданняў, патрабаванне забяспечыць выкананне беларускага заканадаўства, а таксама дату і подпіс. Акрамя таго, кожны можа ўнесці запіс у Кнігу заўвагаў і прапановаў у сваім паштовым аддзяленні. У адпаведнасці з прэзідэнцкім дэкрэтам № 2 ад 14 студзеня 2005 года "Аб удасканаленні працы з насельніцтвам" гэтая кніга павінна быць прад'яўлена па першым патрабаванні грамадзяніна, а прапановы і заўвагі - разгледжаныя напрацягу 15 дзён.

Надыйшоў той момант, калі трэба сказаць "не" свавольству. Разам абаронім сваё права на атрыманне інфармацыі.

Прынята на паседжанні Праўлення
грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
10 лістапада 2005 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international