Віцебск: Ідэі Лазавіка - у жыццё

16 лютага ў Віцебску адбыўся семінар-нарада старшыняў і сакратароў тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікаў аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай працы рай- і гарвыканкамаў Віцебскай вобласці. У нарадзе прыняў удзел сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

Сакратар ЦВК адзначыў узросшую актыўнасць партый у цяперашняй выбарчай кампаніі, аднак заўважыў, што "пры дэталёвым аналізе высвятляецца, што пры вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій асобныя палітычныя партыі клапаціліся пра статыстыку, імкнучыся вылучыць як мага больш сваіх прадстаўнікоў, не думаючы пра тое, наколькі ў сілу сваіх магчымасцяў гэтыя людзі могуць працаваць у складзе камісій".

М. Лазавік выказаў меркаванне пра тое, што пры вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты на першы план павінна выходзіць здольнасць гэтых людзей працаваць на карысць інтарэсаў насельніцтва сваёй акругі. І ўжо сёння, 17 лютага выбарчыя камісіі і ўлады пачалі непасрэдна рэалізоўваць ідэі Лазавіка ў жыццё.

Так,  калі 20-летняя Настасся Сотнікава, актывістка незарэгістраванай Партыі БХД, прышлая ў Аршанскую гарадскую выбарчую камісію, каб атрымаць пасведчанні для сяброў сваёй ініцыятыўнай групы, работнікі гэтай камісіі спрабавалі адгаварыць яе ад удзелу ў выбарах. Яе дакаралі, што яна не з'яўляецца сябрам БРСМ, што ёй маніпулююць дарослыя апазіцыянеры, і што яна  балатуецца дзеля атрымання грошай. Гучалі пагрозы, што яна не ўладкуецца на працу, калі скончыць механіка-тэхналагічны тэхнікум, дзе цяпер вучыцца на апошнім курсе.

Іншаму кандыдату ад БХД Максіму Анфілаву толькі ўжо ў Віцебскай гарадской выбарчай камісіі фактычна адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яму намякнулі,  што рабочаму, маляру па спецыяльнасці, няма сэнсу балатавацца ў гарадскі Савет дэпутатаў.

Энергетык будаўнічага ўпраўлення Лукомольскай ГРЭС Міхаіл Валасач прыняў рашэнне вылучыцца ў дэпутаты Навалукомольскага гарсавета і зарэгістраваў ініцыятыўную групу. Праз некалькі дзён дырэктар прадпрыемства Ігар Дубоўскі выклікаў яго да сябе ў кабінет і параіў  добра падумаць, перш чым удзельнічаць у выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international