ДзяржСМІ падчас выбарчай кампаніі: меркаванне эксперта

2010 2010-02-17T18:46:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/newspapers.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ацэньваючы ролю сродкаў масавай інфармацыі пры асвятленні правядзення выбарчых кампаній, старшыня беларускага Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што “дзяржаўныя СМІ маюць права на крытыку апазіцыйных кандыдатаў падчас выбараў”. Пры гэтым яна забылася дадаць, што такой жа крытыцы могуць падвяргацца і кандыдаты ад улады, каб забяспечыць дэмакратычны падыход і прадставіць усім роўныя ўмовы.

Асноўным прынцыпам працы СМІ не толькі падчас выбарчай кампаніі, але і падчас штодзённай працы павінен заставацца прынцып дэмакратычнасці. Дзяржаўная прэса, як больш масавая, павінна прадстаўляць роўныя правы і магчымасці для выступу і выказвання свайго пункту гледжання ўсім кандыдатам, лічыць вядомы палітолаг Віктар Чарноў.

- У рамках часавага эфіру ці газетнай плпшчы ўсе кандыдаты могуць у роўнай ступені выказаць свае меркаванні і погляды, нягледзячы на палітычную прыналежнасць, - заўважыў палітолаг. - Неабходна прадастаўляць аднолькавыя магчымасці доступу да СМІ і выступу ў іх усім кандыдатам.

“Журналіст можа мець свой пункт гледжання і выказваць яе ў прэсе, але гэта не значыць, што трэба ператвараць друк у трыбуну для палівання брудам апанентаў. У цяперашняй жа палітычнай сітуацыі ў Беларусі дзяржСМІ становяцца ў апазіцыю да апазіцыйных кандыдатаў, і гэта ўжо проста смешна”, --  дадаў Віктар Чарноў.

Дзяржаўная прэса ў ідэале павінна захоўваць нейтралітэт у адносінах да ўраду, і прадстаўляць роўныя ўмовы для ўсіх палітыкаў. Тым не менш, беларускія дзяржСМІ фактычна выступаюць рупарам волевыяўлення ўлады і дыктуюць яе ўмовы на сваіх старонках, лічыць палітолаг.

- Кіраўнік ЦВК, на мой погляд, наогул не павінна была рабіць заяў з нагоды працы прэсы, - заўважыў Віктар Чарноў. - Паколькі яе выказванні могуць успрымацца і расцэньвацца як загад да дзеяння. У Беларусі на гэты конт няма ніякіх заканадаўчых рамак. Ніхто не адсочвае выканання роўнасці ў прадастаўленні кандыдатам часу і аб'ёму для выступу ў СМІ падчас перадвыбарнай кампаніі. Ёсць выдатная фраза: “Лекам ад злоўжывання свабодай слова можа быць толькі яшчэ большая свабода слова”. Так, можа, даць людзям магчымасць дыскутаваць і выказвацца? Магчыма, і з'явіцца ў выніку нейкая праўда.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international