Гарадзеншчына: Псіхалагічны ціск на дэмакратычных актывістаў за ўдзел у выбарчай кампаніі

2010 2010-02-17T18:07:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гарадзеншчыне адбываецца масавы ціск на дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі. Як паведаміў актывіст партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч з Вялікай Бераставіцы, сябра ягонай ініцыятыўнай групы Яўгена Сянкевіча ўгаворвалі выйсці з яе. Да пенсіянера Сянкевіча, які жыве ў вёсцы Алекшыцы, прыязджаў намесьнік старшыні Бераставіцкага райвыканкаму, ён жа старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Сяргей Чыкун і прапаноўваў выйсці са складу ініцыятыўнай групы. Яўген Сянкевіч зрабіць гэта адмовіўся.

У Слоніме, як паведаміў кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ Іван Шэга, невядомыя тэлефануюць грамадскім актывістам, прадстаўляюцца сябрамі выбарчай камісіі і прапануюць пад пагрозай страты працы адмовіцца ад удзелу ў выбарчым працэсе. Адзін са слонімскіх грамадскіх актывістаў Міхаіл Міскевіч з мэтай высвятлення сітуацыі мае намер з’вярнуцца ў мясцовую тэрытарыльную выбарчую камісію.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international