Рэдакцыя газеты "Народная воля" падала ў гаспадарчы суд г. Мінска зыск супраць РУП "Белпошта", якое адмовілася ўключаць выданне ў падпісны каталог на 2006 год.

2005 2005-11-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мы патрабуем ад суда прымусіць адказчыка заключыць дамову на распаўсюд газеты "Народная воля" на ўмовах, прадугледжаных аналагічнай дамовай на 2005 год", - заявіў галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч агенцтву БелаПАН.

Па яго словах, у бліжэйшых нумарах "Народнай волі" падпісчыкам выдання патлумачаць, якім чынам яны могуць адстаяць сваё права падпіскі на газету. "Мы проста дамо юрыдычную кансультацыю нашым чытачам. Пасля гэтага, я ўпэўнены, "Белпошта" атрымае тысячы аналагічных зыскаў ад нашых падпісчыкаў", - адзначыў І. Сярэдзіч. Ён выказаў упэўненасць, што выхад "Народнай волі" будзе працягвацца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international