БАЖ дамагаецца ад МУС адказу наконт перашкодаў журналістам

2010 2010-02-17T08:07:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«На прэсавай канферэнцыі 28 студзеня 2010 г. Вы паабяцалі разабрацца, чаму грамадскае аб’яднанне не атрымала адказу на свой зварот з нагоды парушэння правоў журналістаў невядомымі асобамі ў цывільным у часе вулічных акцый восенню 2009 года», — нагадваюць журналісты.

Арганізацыя падкрэслівае, што накіравала міністру запыт яшчэ ў пачатку восені, пасля таго, як 9-га і 16-га верасня невядомыя перашкаджалі журналістам асвятляць акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Тады ж, дарэчы, быў накіраваны зварот і пракурору г. Мінска Мікалаю Куліку.

На зварот у пракуратуру адказала Трэцяе ўпраўленне Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Аднак не па сутнасці, а спаслаўшыся на «исчерпывающую проверку ГУВД Мингорисполкома, о результатах которой Вы уведомлены в установленном законом порядке». Між тым, нагадвае БАЖ, ніякага адказу ад ГУУС Мінгарвыканкама арганізацыя не атрымлівала, а неаднаразовыя звароты з просьбай даслаць на наш адрас копію адказу ці перадаць яе па факсе выніку не далі.

«Між тым, далейшыя падзеі сведчаць, што запыты ГА “БАЖ” і інфармацыя аб парушэннях закона з боку супрацоўнікаў МУС засталіся без рэагавання», — нагадвае БАЖ пра падзеі 16 кастрычніка і 8 лютага, калі зноў перашкаджалі журналісцкай працы і нават пагражалі прымяненнем фізічнай сілы, прычым на вачах у супрацоўнікаў міліцыі ў форме.

«Фотаздымкі асобаў, якія відавочна груба перашкаджалі працаваць журналістам, былі прыкладзеныя да зваротаў у МУС РБ і ў Пракуратуру г. Мінска і ўтрымліваюцца на шматлікіх сайтах, у тым ліку www.baj.by, але ў выпадку неабходнасці мы гатовыя зноў прадставіць іх Вам для вывучэння», — запэўнівае БАЖ.

Кіраўніцтва арганізацыі таксма просіць міністра аб асабістай сустрэчы, каб мець магчымасць асабіста давесці сваю пазіцыю наконт узаемадачыненняў МУС і журналістаў.

Ці даведаюцца журналісты, хто парушаў іх правы?

Адказ з вынікамі расследавання парушэння правоў журналістаў згубіўся?

«Нямецкі досвед» як дышла

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international