Міліцыя правяла вобшук працоўнага месца Марыны Коктыш

2010 2010-02-17T15:29:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nv-vobshuk.jpg

Прыкладна а 12.30 сёння ў ГА «БАЖ» паступіла інфармацыя пра ператрус на працоўным месцы сябры «Беларускай асацыяцыя журналістаў», намесніцы галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марыны Коктыш.

Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі міліцыі на чале з маёрам Ленінскага РУУС Мінска Аляксандрам Чуем, а таксама двое панятых. У міліцыянтаў была пастанова на ператрус, падпісаная яшчэ 20 студзеня начальнікам УУС Гомельскага аблвыканкама палкоўнікам Палешчуком з санкцыі пракурора Гомельскай вобласці Валянціна Шаева.

Як паведамілі БАЖ супрацоўнікі рэдакцыі, «госці» адразу пасля прыходу забаранілі ўсім прысутным у памяшканні карыстацца мабільнай сувяззю. Праз пэўны час забарону знялі. 

Вобшук скончыўся прыкладна а 13.10. Міліцыянты забралі сістэмны блок ад камп'ютэра журналісткі.

Адразу ж пасля паведамлення пра ператрус на месца падзеяў прыбылі больш за дзесятак журналістаў, прадстаўнікі кіраўніцтва ГА «БАЖ», замежныя дыпламаты.

Ператрус звязаны з так званай «паляўнічай справай», у межах якой шэраг службовых асобаў структуры Міністэрства ўнутраных спраў падазараюцца ў перавышэнні сваіх паўнамоцтваў.

Дзеянні міліцыі сталіся поўнай нечаканасцю для самой журналісткі. Па словах Марыны Коктыш, гэтая «паляўнічая» справа не была для яе цікавай. У «Народнай волі» выйшаў адзін маленькі артыкул, прысвечаны гэтай тэме. «Мне як журналісту, і раней не былі цікавымі, і зараз нецікавыя гэтыя „разборкі“ паміж МУС і КДБ», — патлумачыла Марына Коктыш журналістам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international