Падатковая інспекцыя актывізуецца падчас выбарчай кампаніі

2010 2010-02-17T14:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 15 лютага, Сяргей Салаш, лідар барысаўскіх сябраў партыі БНФ, аднёс у выбарчую камісію заяву пра рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні эканаміста, эксперта CASE-Belarus Зміцера Бабицкага  кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання па выбарчай акрузе №15.

Рашэнне камісіі стане вядомае толькі ў пятніцу, але ўжо сёння, 17 лютага, жонка Салаша, выкладчыца адной з сярэдніх школ горада, атрымала па пошце з падатковай інспекцыі патрабаванне падаць дэкларацыю пра прыбыткі і маёмасць за 2009 год.

Наўрад ці гэта выпадковае супадзенне, мяркуе Сяргей Салаш. Паводле яго слоў, дзіўным чынам цікавасць падатковых органаў да пэўных катэгорый грамадзян узнікае менавіта падчас выбарчых кампаній.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international