Першы этап выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў прайшоў добра, лічыць Ярмошына

2010 2010-02-12T15:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Першы этап выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі прайшоў вельмі добра. Такую думку выказала сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, якая праводзіць семінар-нараду ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыні і сакратары тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы праходзіць у штатным рэжыме. Усе мерапрыемствы праводзяцца ў тэрмін і ў адпаведнасці з заканадаўствам. "У гэтым вельмі вялікая заслуга перш за ўсё мясцовых улад, якія абсалютна бліскуча правялі першы этап выбараў - па ўтварэнню тэрытарыяльных і акруговых камісій", - падкрэсліла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

На пасяджэннях усіх выбарчых камісій прысутнічалі прадстаўнікі тых сіл, якія вылучылі сваіх кандыдатаў. Яны мелі магчымасць давесці сваё меркаванне, г.зн. усе рашэнні прымаліся адкрыта і ў дыскусійным парадку. Дарэчы, у Магілёўскай вобласці не паступіла ніводнай скаргі па парадку ўтварэння выбарчых камісій. "І, нягледзячы на тое, што ў рэгіёне ў літаральным сэнсе кіпіць палітычнае жыццё, мяне радуе, што мясцовыя ўлады працуюць вельмі тонка і дасведчана з усімі палітычнымі сіламі і грамадскімі арганізацыямі, якія стаяць на ўліку ў Магілёўскай вобласці", - канстатавала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, такія семінары ўжо адбыліся ў трох рэгіёнах Беларусі, сёння яны пройдуць у Магілёве і Гродне, а на наступным тыдні ў Мінскай вобласці. Правядзенне такіх сустрэч з непасрэднымі арганізатарамі выбараў пасля фарміравання галоўных выбарчых камісій (тэрытарыяльных і акруговых) - традыцыйная практыка. На іх абмяркоўваюцца асноўныя пытанні арганізацыі выбараў, тыя моманты, якія трэба дапрацаваць і ўдасканаліць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international