viasna on patreon

Горкі. Ваенкамат зацікавіўся дэмакратычнымі актывістамі

2010 2010-02-17T09:09:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага 2010 года ў кватэру, дзе жыве Горацкі прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Пятро Маланачкін, прыехаў вайсковы пракурор А.В.Будзько. Ён распавёў, што ў абласную пракуратуру паступіў ананімны ліст. У ім сцвярджаецца, што нехта з супругаў Маланачкіных даў хабар горацкаму ваенкаму, каб іх сын не ішоў у войска.

 

Пятро Маланачкін здзіўляецца гэтым абвінавачанням, бо ягоны сын — студэнт аднаго з польскіх універсітэтаў, на падставе чаго і мае адтэрміноўку. Сп. Маланачкін перакананы, што ананімка звязана з ягонай рэлігійнай дзейнасцю (ён пастар незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі «Свабода ў Госпадзе» і лідэр кампаніі збору подпісаў супраць АЭС у Горацкім раёне), а таксама з бягучай выбарчай кампаніяй.

 

13 лютага 2010 года грамадскага актывіста з Горак Іллю Заранка апыталі ў міжраённай ваеннай пракуратуры ў Магілёве. Нагодай для гэтага стаў ананімны ліст, у якім сцвярджаецца, што актывіст даваў хабар ваеннаму камісару Горацкага раёну, каб не ісці ў войска.

 

“Я патлумачыў следчаму Будзько, - гаворыць Ілля Заранок, - што я наагул ніколі не сустракаўся з ваенкомам. Акрамя таго, я дагэтуль з’яўляюся магістрантам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. І на адтэрміноўку маю па права”.

 

Актывіст лічыць, што дасланы ў ваенную пракуратуру ліст з абвінавачваннямі — правакацыя, скіраваная на запалохванне не толькі яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства