viasna on patreon

Горкі: Кіраўніцтва акруговых и раённай выбарчых камісій працуе ў райвыканкаме

2010 2010-02-17T08:36:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва акруговых  выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў  Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама раённай выбарчай камісіі  па выбарах дэпутатаў Горацкага  раённага Савета дэпутатаў сфармавана  з асобаў, пастаяннае месца працы якіх -- райвыканкам.  

Так, старшыня выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Акадэмічнай выбарчай акрузе №17 Віктар Фёдаравіч Веранкоў працуе начальнікам аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Горацкага райвыканкаму. Сакратарка гэтай камісіі Іна Аляксандраўна Курціна – намеснікам начальніка аддзела адукацыі Горацкага райвыканкама. 1 

Намеснік старшыні выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Добраўскай выбарчай акрузе №18 Святлана Міхайлаўна Браніцкая працуе начальнікам аддзела адукацыі Горацкага райвыканкама. Сакратарка гэтай камісіі Валянціна Андрэеўна Касцюкевіч – галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы Горацкага райвыканкама.2 

Старшыня Горацкай раённай выбарчай камісіі Наталя Леанідаўна Якубоўская працуе дырэктарам цэнтру карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі адзела адукацыі Горацкага райвыканкама. Намеснік старшыні – Кацярына Іванаўна Кароткіна – начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Горацкага райвыканкама. Сакратар – Марына Уладзіміраўна Дзяржальцава – галоўны эканаміст фінансавага аддзела райвыканкама.3

__________

1 Заседание окружных избирательных комиссий //Ленінскі шлях. №12. 13 лютага 2010 года. С.1.

2 Там сама.

3 Организационное заседание //Ленінскі шлях. №9. 3 лютага 2010 года. С.1. 

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства