У Магілёве затрыманыя актывісты "Зубра"
14.11.2005.
Магілёўскае аддзяленьне незалежнага моладзевага руху "Зубр" паведаміла, што ў ноч з 12 на 13 лістапада на мосце праз раку Днепр, які злучае мікрараёны Юбілейны і Кірава, пры расклейцы ўлётак з выявай лічбы 16 у коле былі затрыманыя актывісты "Зубру" Яўген Сувораў і Андрэй Баскораў, якія былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС Магілёву, дзе на іх склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 143 КоАП Рэспублікі Беларусь.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








