Віцебшчына: Мясцовыя ўлады задзейнічалі Інтэрнэт

2010 2010-02-16T16:31:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адрозненні ад папярэдніх выбарчых кампаній, у цяперашняй уладамі Віцебшчыны  задзейнічаны магутны інфармацыйны рэсурс - афіцыйныя сайты. Гэты рэсурс складаецца з 21 сайта раённых, 4 гарадскіх і 1 абласнога выканаўчых камітэтаў. Распрацаваныя ўсе сайты і падтрымліваюцца ў працоўным стане БЕЛТА.

На кожным сайце ёсць або раздзел або банэр з назвай "Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў". Банэры размешчаныя на самых бачных месцах сайтаў і аформленыя ў выглядзе дзяржаўнага сцяга і герба на ім.

Сайт Віцебскага аблвыканкама ад самага пачатку выбарчай кампаніі паведамляе пра яе ход і па сутнасці з'яўляецца ўзорам для іншых афіцыйных сайтаў вобласці. У раздзеле пра выбары змешчаны паведамленні пра прызначэнне выбараў, склад тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, спіс выбарчых акругаў.

Раздзел абнаўляецца паводле Каляндарнага плану арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай камісіяй. Прадстаўлена на сайце і статыстычная інфармацыя ў выглядзе табліц.

Аднак у інфармацыі, якую выкладаюць на сайт, з'яўляюцца недакладнасці і памылкі. Так, на сайце Вітаблвыканкаму паведамлялася, што ў тэрытарыяльныя камісіі быў вылучаны толькі адзін кандыдат ад Партыі БНФ, а насамрэч ад гэтай партыі былі вылучаны два прэтэндэнты (адзін у абласную тэрытарыяльную камісіі і адзін у Віцебскую гарадскую тэрытарыяльную камісію). Але трэба аддаць належнае: гэтыя недахопы аператыўна выяўляюцца і рэдагуюцца.

Неабходна адзначыць, што на сайце прысутнічае нейкі налёт дэмакратычнасці, не ўласцівы мясцовым дзяржСМІ. Напрыклад, на ім змешчана падзяка Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага  абласнога выканаўчага камітэта ўсім палітычным партыям, іншым грамадскім аб'яднанням, працоўным калектывам і грамадзянам, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад Віцебскай абласной выбарчай камісіі. І яшчэ там паведамляецца, што тыя прадстаўнікі, хто не  ўвайшоў у яе склад, могуць атрымаць акрэдытацыю ў абласной выбарчай камісіі ў якасці назіральнікаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international