У Вялейцы міліцыянтамі былі затрыманыя мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху Ўладзімер Малярчук і Мікалай Сусла.
14.11.2005.
12 лістапада ў Вялейцы міліцыянтамі былі затрыманыя мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху Ўладзімер Малярчук і Мікалай Сусла. Яны распаўсюджвалі на гарадзкім рынку бюлетэнь з заклікам да грамадзянаў далучыцца 16 лістапада да Дня салідарнасьці, які прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі прапанавалі праводзіць штомесяц.Каля дзьвюх гадзінаў спадары Малярчук і Сусла правялі ў пастарунку, дзе ў іх былі канфіскаваныя звыш ста паасобнікаў бюлетэню і складзены пратакол, пасьля чаго актывісты былі адпушчаныя, паведаміла радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








