Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці

2010 2010-02-16T09:06:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda2.jpg

Кіраўніцтва Асамблеі НДА выказвае салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі польскага паходжаньня ў іх змаганьні за права на свабоду асацыяцыі.
Асамблея НДА абураецца захадамі ўладаў па стварэньні кіраванай псэўдаграмадзянскай супольнасьці. Захоп дзяржаўнымі службоўцамі будынку Саюза палякаў у Івянцы зьяўляецца брутальным умяшальніцтвам дзяржавы ў справы грамадзкага аб’яднаньня. Такія дзеяньні супярэчаць шэрагу міжнародных абавязальніцтваў, ухваленых Рэспублікай Беларусь (у прыватнасьці, арт. 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і арт. 5 Канвэнцыі аб правах асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў).
Рэпрэсіі ў дачыненьні да сябраў неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі напярэдадні важных выбарчых кампаніяў 2010-2011 гг. зьяўляюцца сама меней правакацыяй, скіраванай на зрыў беларуска-эўрапейскага дыялёгу.
Асамблея НДА заклікае беларускія ўлады стварыць неабходныя ўмовы для ўрэгуляваньня канфлікту, забясьпечыўшы права грамадзянаў Беларусі на свабоду асацыяцыяў.

 

Заява Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў
“З нагоды перасьледу польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі”
15 лютага 2010 года

Кіраўніцтва Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў выказвае салідарнасьць з прадстаўнікамі польскай нацыянальнай меншасьці ў іх змаганьні за рэалізацыю свабоды асацыяцыі.


Мы лічым непрымальнымі любыя спробы дзяржаўнай улады па стварэньні кіраванай псэўдаграмадзянскай супольнасьці, у тым ліку праз адзяржаўленьне структураў Саюза палякаў у Беларусі. Асабліва абуральнымі зьяўляюцца выпадкі, падобныя на захоп дзяржаўнымі службоўцамі будынку Саюза палякаў у Івянцы, якія прадстаўляюць сабой гвалтоўнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадзкага аб’яднаньня. Мы лічым такія дзеяньні недапушчальнымі і разглядаем іх як парушэньне Рэспублікай Беларусь абавязальніцтваў, якія дзяржава ўзяла на сябе ў межах артыкула 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і артыкула 5 Канвэнцыі аб правах асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.


Асаблівую занепакоенасьць выклікае тое, што гвалтоўныя дзеяньні супраць польскай меншасьці адбываюцца на фоне інтэнсыфікацыі дачыненьняў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам, а таксама напярэдадні выбарчых кампаніяў 2010-2011 гг. Сытуацыя нагадвае падзеі з наступам на Саюз Палякаў на Беларусі ў 2005-2006 гг. перад мінулымі прэзыдэнцкімі выбарамі. Пры такіх абставінах мы разглядаем падзеі ў Івянцы як правакацыю, скіраваную на зрыў беларуска-эўрапейскага дыялёгу і вяртаньне краіны да рэжыму пастаяннага ўзмацненьня палітычных рэпрэсіяў. Гэтыя дзеяньні ня толькі наносяць непапраўную шкоду айчыннай грамадзянскай супольнасьці, але і нясуць пагрозу нацыянальным інтарэсам нашай краіны.


Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна спыніць наступ на арганізацыі польскай меншасьці і стварыць умовы для ўрэгуляваньня канфлікту, забясьпечыўшы права грамадзянаў Беларусі на свабоду асацыяцыяў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international