Суд над Алегам Сурганам перанесены

2010 2010-02-15T17:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/surgan-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Судовае паседжаньне па крымінальнай справе рэгіянальнага актывіста Алега Сургана, што мелася адбыцца сёння, перанесена на заўтра ў сувязі з няяўкай сведкі з боку міліцыі. Ад 28 студзеня актывіст знаходзіцца ў СІЗА №2 Віцебска. 

Інцыдэнт, які разглядае суд, адбыўся яшчэ летась 3 верасня. Алега Сургана і яго малодшага брата Тараса міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадскага транспарту каля медычнага ўніверсітэту, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг. У пратаколе, складзеным у Кастрычніцкім РАУС, было запісана, што Алег Сурган не падпарадкоўваўся міліцыянтам, а аднаго з іх укусіў за палец. Па словах затрыманага, першапачаткова складзены пратакол аб вывешванні бел-чырвона-белага сцяга некуды знік. А ў другім было запісана, што ён знаходзіўся ў грамадскім месцы ў нецьвярозым стане і нецэнзурна лаяўся, а таксама абражаў супрацоўнікаў міліцыі. 

Дагэтуль Алег Сурган ужо быў некалькі разоў асуджаны за крымінальныя злачынствы. Калі суд вырашыць, што Алег Сурган вінаваты ў нападзе на міліцыянта, яму пагражае да 6 год турмы.

Судовае паседжанне прызначана на 16 лютага, пачатак у 15.30.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international