Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пакінуў правамоцным рашэньне аб спагнаньні 12 мільёнаў рублёў зямельнага падатку з ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча

12.11.2005.

11 лістапада Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд пакінуў правамоцным ранейшае рашэньне—аб спагнаньні 12 мільёнаў рублёў зямельнага падатку з ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які ўжо 28 дзён галадае ў турме на знак пратэсту, паведаміла радыё Свабода.

Апэляцыйную скаргу ад імя прадпрымальніка ў суд падаваў (па даверанасьці) юрыст Андрэй Кухцюк. Паводле яго, зараз застаецца яшчэ магчымасьць зьвярнуцца у Вышэйшы гаспадарчы суд.

Ваўкавыская падатковая інспэкцыя вырашыла, што Мікалай Аўтуховіч нібыта самавольна заняў зямлю побач са сваім офісам і жылым домам. З гэтай прычыны за мінулы год яму налічылі падатак за зямлю ў дзесяць разоў большы за звычайны — 14 мільёнаў рублёў, зь якіх 2 мільёны прадпрымальнік заплаціў. Цяпер зь яго спаганяюць астатнюю суму плюс паўтара мільёна рублёў пені.

Мікалай Аўтуховіч арыштаваны 14 кастрычніка, ён сядзіць у гарадзенскай турме па абвінавачаньні ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры — 679 мільёнаў рублёў. За гэтае яму пагражае зьняволеньне ад трох да сямі гадоў (артыкул 243, частка ІІ Крымінальнага кодэксу) з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования