Салігорск: Другі дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў – адна заяўка

2010 2010-02-15T18:24:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лютага – другі дзень регістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты. На момант заканчэньня працы раённай камісіі было вядома толькі пра адну заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па збору подпісаў – Яўмененкі Віктара.

З дэмакратычных сілаў дакладна пра намер удзельнічаць заявіў толькі маладафронтавец Аляксей Валабуеў і два незалежных кандыдаты – браты Аляксандр і Віктар Яўмененкі.

Некаторыя партыі яшчэ ўзгадняюць рашэньні – ці будуць кандыдаты ад “Справядліва сьвету” вырашыць заўтра абкам партыі, а мясцовыя актывісты незарэгістраванай  Партыі БХД вызначацца сёньня – у Салігорск прыедзе сустаршыня партыі Павел Севярынец.  Незалежны прафсаюз ужо вырашыў у выбарах не ўдзельнічаць, а арганізацыя пенсіянераў прафсаюза мае намер вылучыць кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі.

Разам з тым, на сённяшні дзень пра надыходзячую выбарчую кампанію сведчыць адзіны ў горадзе адмысловы плакат – перад уваходам у раённы выканаўчы камітэт. СМІ абмежаваліся публікацыяй неабходных афіцыйных дадзеных пра фармаванне камісій і выбарчыя акругі і двума сьціслымі паведамленьнямі ў эфіры мясцовага тэлебачання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international