Міколу Статкевіча адміністрацыя сьпецкамендатуры перавяла на хатні рэжым.

2005 2005-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітык, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў 18 і 19 кастрычніка супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму, Мікола Статкевіч можа цяпер жыць у свайго бацькі ў Баранавічах, пры ўмове, што ня звольніцца з працы і штодня будзе адзначацца ў спэцкамэндатуры.
Паводле заканадаўства, асуджаны, які цягам трох месяцаў ня меў заўвагаў за парушэньні ўнутранага распарадку, можа быць пераведзены на хатні рэжым — у тым выпадку, калі ягоныя сваякі будуць жыць разам з ім. У Міколы Статкевіча ў Баранавічах жыве бацька, якому патрэбны догляд. Адміністрацыя спэцкамэндатуры толькі аднойчы дазволіла апазыцыйнаму палітыку пераначаваць дома ў свайго бацькі. За тры месяцы адбыцьця пакараньня Міколу Статкевічу ні разу не дазволілі наведаць сваю сям’ю ў Менску. Апазыцыйны палітык назваў у інтэрвію радыё Свабода тры асноўныя прычыны, якія, верагодна, паўплывалі на рашэньне ўладаў перавесьці яго на хатні рэжым: “Пачалася дастаткова энэргічная рэакцыя сацыял-дэмакратычных партнэраў “Народнай Грамады” ў Заходняй Эўропе. Другая прычына лякальна-мясцовага характару. За гэтыя месяцы, я так адчуваю, ужо “выдахліся” мясцовыя спэцструктуры, таму што яны шмат намаганьняў трацілі на кантроль за мной. Яны спадзяюцца, што колькасьць замежных візытантаў, якіх яны чамусьці так палохаюцца, паменшыцца. Трэцяя група прычынаў псыхалягічная. Улада ня можа дазволіць сваімі дзеяньнямі ствараць рэпутацыю лідэраў апазыцыі як людзей годных, якія не баяцца, якія ахвяруюць”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international