Альтэрнатыўны даклад праваабаронцаў

2010 2010-02-12T17:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускія праваабарончыя арганізацыі падрыхтавалі альтэрнатыўны дзяржаўнаму даклад пра стан з правамі чалавека ў Беларусі. Гэты дакумент ужо дасланы ў адпаведную структуру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Рэспубліка Беларусь першы раз за апошнія дзесяць год рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання нашай краінай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Цэлае дзесяцігоддзе такі даклад рыхтавалі выключна праваабаронцы. Беларускі Хельсіінскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека 11 лютага прадставілі свой дакумент, у якім акрэслены важныя праблемы, што існуюць у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Па словах старшыні БХК Алега Гулака, пад час падрыхтоўкі свайго дакладу беларускія правабаронцы не хавалі сваёй дзейнасці ад афіцыйных уладаў.

“Мы на этапе падрыхтоўкі нашага даклада сустракаліся з дзяржаўнымі структурамі, перш за ўсё з Упраўленнем па гуманітарным супрацоўніцтве і правам чалавека Міністэрства замежных справаў, якое непасрэдна рыхтавала гэты даклад ад Беларусі, - адзначыў старшыня БХК. - Мы выказвалі сваё бачанне праблем, свае думкі аб тым, як сітуацыя можа выпраўляцца. Гэта ж было прадметам нашае сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта спадарыняй Пяткевіч”.

Як адзначыў Алег гулак, Беларусь пакуль што не цалкам выкарыстоўвае магчымасці і працэдуры, якія па дакументам ААН павінны праводзіцца пры падрыхтоўцы універсальнага перыядычнага агляду. На погляд ААН, дзяржаўны даклад па сітуацыі па правах чалавека павінен рыхтавацца пры шырокіх кансультацыях з грамадствам, а ў Беларусі яны былі недастаковымі. На думку кіраўніка БХК, грамадскі патэнцыял трэба скарыстоўваць больш актыўна.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна акрэсліла праблемы незалежных СМІ, якія пададзены ў дакуменце.

Па словах кіраўніка БАЖ, апошнім часам неаднойчы з вуснаў высокіх службоўцаў гучала, што Беларусь падзяляе ўсе еўрапейскія каштоўнасці, і адна з самых прыярытэтных сярод якіх – свабода выказвання і свабода слова.

“На жаль, мы мусім канстатаваць, што інфармацыйная прастора, сфера, звязаная са свабодай слова, з умовамі дзейнасці СМІ – гэта тая сфера, якая найменш падлягала працэсам лібералізацыі. Сам гэты факт нас найбольш насцярожвае таму, што набліжаюцца выбарчыя кампаніі, і мы ўжо сёння асцярожна, але канстатуем, што сродкі масавай інфармацыі будуць не ў стане выканаць сваё канстытуцыйнае прызначэнне пад час электаральных кампаній”, - адзначыла Жанна Літвіна.

Паводле яе словаў, у прыярытэтах БАЖ і патрабаванняў гэтай журналісцкай арганізацыі застаецца спыненне эканамічнай дыскрымінацыі ў дачыненні да незалежных, недзяржаўных СМІ, маецца на ўвазе непераадольная праблема распаўсюду незалежных грамадска-палітычных газет.

“На жаль, няма палітычнага рашэння, гэта праблема застаецца для нас, як і раней, актуальнай. Ёсць яшчэ праблемы доступу да інфармацыі, акрэдытацыі, праблемы ўзяемадзеяння з ідэалагічнымі аддзеламі, якія робяцца бар’ерамі на шляху журналіста да атрымання інфармацыі. І, канешне, практыка ўдасканальвання і прымянення заканадаўства ў галіне СМІ. Сам факт з’яўлення ўказа № 60, падпісанага 1 лютага, аб мерах па ўдасканальванні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет – гэта яшчэ падзея, якая не можа пакінуць абыякавым ні аднаго чалавека, у першую чаргу, які належыць да журналісцкай прафесіі, а таксама і любога грамадзяніна нашай краіны.
Сам указ пачне дзейнічаць з 1 ліпеня, але павінны быць падрыхтаваны ўсе падзаконныя акты, магчыма, гэта будзе пастанова нашага ўраду, і самае важнае – скарыстаць гэты найбліжэйшы тэрмін дзеля таго, каб задзейнічаць экспертную супольнасць еўрапейскіх інстытутаў, каб яны змаглі даць распрацоўшчыкам гэтых падзаконных актаў рэкамендацыі. Для нас гэта вельмі важна, бо я баюся, што надыдзе тэрмін, і мы пачнем прымаць заявы аб неадпаведнасці гэтых новых актаў міжнародным нормам і стандартам, прынятым у еўрапейскіх краінах”, - падкрэсліла Жанна Літвіна.

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падксрэсліў, што праваабаронцы аб’ектыўна ставіліся да падрыхтоўкі дакумента, таму не маглі абмінуць і тыя пазітыўныя змяненні, якія адбываліся ў Беларусі.

“Беларусь зрабіла такія крокі, як адмена штампаў у пашпарты грамадзян аб перасячэнні мяжы, адмянгіла інсттытут прапіскі, увёўшы інстытут рэгістрацыі, адменены такія рашэнні, як рашэнне Мінгарвыканкаму аб запрашэнні іншагародніх працоўніх у Мінск, калі фірмы абавязваліся за кожнага плаціць грошы. Таксама мы адзначаем такія крокі, як гатоўнасць Беларусі да абмеркавання ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне”, - сказаў юрыст.

У дакладзе правабаронцаў акрэслена разам з іншымі праблема стварэння і рэгістрацыі няўрадавых арганізацый, перашкоды, якія ставараюцца ўладай у гэтым напрамку. Па словах юрыста Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрыя Чавусава, колькасць арганізацый “трэцяга сектару” за апошняе дзесяцігодддзе застаецца нязменнай – 2250 плюс-мінус 20-30 арганізацый. У 2003 годзе іх было 2248, а напачатку гэтага – 2225, а гэта пацвярджае меркаванне, што грамадскі сектар у Беларусі не расце.

Узагадана ў дакладзе і тэхнічная праблема развіцця трэцяга сектара – гэта неабходнасць мець юрдычны адрас - офіснае памяшканне ў адміністрацыйных будынках, што таксама перашкаджае стварэнню арганізацый, бо звязана з вялікімі фінансавымі патрабаванняім на асблугоўванне такога памяшкання.

“Вялікія грошы патрэбны нават на тое, каб падрыхтаваць дакументы на першасную рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, што вядома ж не спрыяе актыўнаму развіццю. Акрамя таго, існуе крымінальная адказнасць, устаноўленая ў Беларусі з 2005 года за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый, партый, фондаў і рэлігійных абъяднанняў, што робіць праблему існавання трэцяга сектара жыццёва важнай. За 2006-2007 гады 17 чалавек былі асуджаны па гэтым артыкуле, у тым ліку і да пазбаўлення волі”, - нагадаў Юры Чавусаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international