У Брэсце агітацыйны плакат незалежнага кандыдата ў дэпутаты не дазваляюць вешаць побач з плакатам кандыдата ад уладаў.

2003 2003-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага 2003 года грамадзяне гораду Берасце сталіся сведкамі таго, як Алегу Дыдышка, кандыдату ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савету дэпутатаў, работнікі крамы “Санта-8” і “Парыкмахерскай”, што па вуліцы Савецкай не дазволілі размясціць свой агітацыйны матэрыял побач з агітацыйным матэрыялам М.М.Козіча, дырэктара ААТ “Прадтавары”, таксама кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савету дэпутатаў па той жа акрузе.
Работнікі тлумачылі свае паводзіны загадам зверху.
Работніца цырульні Несцярэнка А.У. паведаміла, што ўлетку Козіча павесіла прадстаўніца выканкаму. У сувязі с чым грамадзяне склалі два акты аб парушэнні ч.1 і п.п.1, 2 ч.2 арт.73 ВК РБ. і зьвярнуліся з заявамі да старшыні Брэсцкай горадской Выбарчай камісіі і пракурора Ленінскага раёна г.Брэста з просьбай аб адмене рашэння аб рэгістрацыі кандыдатам спадара Козіча М.М. у адпаведнасьці з ч.4 арт.73 ВК РБ.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0162) 20-13-95
Уладзімір Вялічкін

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international