Барысаў: Выбаршчыкі застаюцца ў няведанні

2010 2010-02-15T11:51:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбаршчыкам Барысаўскага раёна пакуль невядомы змест рашэння райвыканкама з нагоды забароны месцаў для пікетавання з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Лідэру Барысаўскай арганізацыі АГП Міхаілу Васільеву ў пятніцу 12 лютага змаглі толькі паказаць тэкст дакумента, яшчэ не падпісаны старшынёй райвыканкама Ўладзімірам Мірановічам.

Па словах Васільева, з тэксту рашэння выканкама вынікае, што забараняецца праводзіць пікеты бліжэй 50-ці метраў ад адміністрацыйных будынкаў. Забаронена таксама праводзіць пікетаванне на аўтобусным і чыгуначных вакзалах, побач са школамі, дзіцячымі садкамі, бальніцамі, паліклінікамі і іншымі “жыццёва важнымі аб'ектамі”.

У суботнім нумары газеты раённай вертыкалі “Адзінства” за 13 лютага рашэнне райвыканкама апублікавана не было. Наступны нумар гэтай газеты з'явіцца толькі ў сераду 17 лютага.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international