Жыхарка Віцебску распачала дабрачынную акцыю дзеля падтрымкі апазыцыянэра Барыса Хамайды.
12.11.2005.
Цераз газэту “Віцебскі кур'ер” пэнсіянэрка Галіна Люмарава прапанавала распачаць збор сродкаў на карысьць аднаго са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, паведаміла радыё Свабода. Беспрацоўны Барыс Хамайда мае некалькі мільёнаў нясплочаных штрафаў, у тым ліку і за тое, што распаўсюджвае ў горадзе недзяржаўную прэсу.На думку спадарыні Люмаравай, ягоныя штодзённыя выхады да так званага “сіняга дому” – дома №28 па вуліцы Леніна – ёсьць прыкладам грамадзянскае мужнасьці і сапраўднага патрыятызму. Таму яна лічыць неабходным матэрыяльна падтрымаць чалавека, які сьвядома абраў такі занятак без разьліку на любога кшталту прыбыткі.
На аб'яву Галіны Люмаравай ужо пачалі адгукацца неабыякавыя землякі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








