Бабруйск: Пра сваё неўключэнне ў камісіі актывісты даведаліся толькі з газеты

2010 2010-02-15T11:31:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жаданне патрапіць у акруговыя камісіі выказалі сем бабруйчанаў. Усе яны – сябры ініцыятыўнай групы па стварэнні Партыі БХД, таму вылучаліся шляхам збору подпісаў. Але ні адзін з вылучэнцаў у склад камісіі не прайшоў.

Пра тое, што яны не прайшлі у акруговую камісію, амаль усе бабруйчане даведаліся з абласной газеты. Па тэлефоне гэтую інфармацыю далі толькі аднаму чалавеку – іншым параілі набыць “Могилевские ведомости”.

Сябры іншых бабруйскіх партыяў і арганізацый першапачаткова вырашылі не падаваць дакументы у акруговыя камісіі, але выказалі жаданне спрабаваць увайсці ва ўчастковыя.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства