Дзейнасць БАЖу можа быць прыпынена

2010 2010-02-15T09:31:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

БАЖ паспрабуе даказаць праз суд, што не магла парушыць патрабаванняў артыкулаў 1 і 34 закона «Аб СМІ», якія вызначаюць, хто такі журналіст і ў чым яго абавязкі. На думку БАЖ, яны «не ўтрымліваюць абавязковых прадпісанняў», якія маглі б «прыцягнуць юрыдычныя наступствы ў выпадку іх невыканання».

Да таго ж, пісьмовыя папярэджанні за парушэнні заканадаўства аб СМІ можа выносіць толькі Міністэрства інфармацыі. У тым выпадку, калі БАЖ не зможа дасягнуць станоўчага выніка па гэтым пытанні, арганізацыі пагражае нават прыпыненне дзейнасці, адзначае юрыст БАЖ Андрэй Бастунец.

- Я ніколі не даю прагноза, як адбудзецца працэс, бо не заўсёды можна прагназаваць вынік - на яго шмат чаго ўплывае. Але мой погляд наша пазіцыя абгрунтаваная і я спадзяюся, што мы зможам гэта давесці ў судзе. Праблемы трэба вырашаць па меры іх паступлення, пакуль мы засяроджваем сваю ўвагу на судзе, а што будзе далей, будзем далей ужо вырашаць. Можа быць прыпыненая дзейнасць арганізацыі. Думаю, што гэта самая вялікая пагроза, якая перад ёсць стаіць. Але, калі суд не задаволіць нашыя патрабаванні, то мы проста будзем вымушаны выканаць тое, што ад нас патрабаваў мінюст і з чым мы не згодныя.

Па словах Андрэя Бастунца, прэтэнзіі Мінюста да ўказання на сайце БАЖ нібыта не адпаведных статутным мэтаў дзейнасці, арганізацыя лічыць нематываванымі, бо ў папярэджанні не ўказана, якія менавіта мэты міністэрства лічыць «неадпаведнымі». Акрамя таго, у  заканадаўстве Беларусі няма патрабаванняў да зместу інтэрнет-сайтаў недзяржаўных арганізацый. Таму, «ажыццяўляючы праверку сайта www.baj.by, Міністэрства юстыцыі выйшла за межы сваіх паўнамоцтваў.

Паколькі пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі, на думку арганізацыі, не адпавядае заканадаўчым актам і парушае правы і інтарэсы «БАЖ», то патрабаванне Мінюста ліквідаваць указаныя ў папярэджанні парушэнні - і незаконныя, і неабгрунтаваныя, гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international