Мазыр: У першы дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп камісіі не працавалі

14 лютага, у першы дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты (менавіта так вызначана ў Каляндарным плане, зацверджаным  ЦВК) выбарчыя камісіі ў Мазыры не працавалі. Тыя, хто ствараў графік працы Мазырскай раённай камісіі, акруговых камісіяў, ня ўлічылі патрабаванняў Выбарчага кодэкса.

З іншага боку, як вылучацца? Да гэтага часу ў мясцовай прэсе не надрукаваны назвы, нумары, межы і іншая неабходная інфармацыя, датычная выбарчых акругаў. І гэта пры тым, што ў складзе  Мазырскай раённай выбарчай камісіі галоўны рэдактар раённай газеты “Жыццё Палесся” Ларыса Чорная.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international