viasna on patreon

Магілёў: У вызначэнні межаў выбарчых акругаў шмат недакладнасцяў

2010 2010-02-14T21:15:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апісаннях выбарчых акругаў, якія былі надрукаваны ў газеце “Магілёўскія ведамасці”, шмат недакладнасцяў.

Каб удакладніць межы выбарчых акругаў, праваабаронца Аляксей Колчын і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Зміцер Салаўёў наведалі Магілёўскую гарадскую тэрытарыяльную камісію.

“У апісанні межаў выбарчых акругаў шмат недакладнасцяў, - гаворыць Зміцер Салаўёў, -  ніхто не можа разабрацца, дзе праходзіць мяжа той ці іншай акругі. За выходныя камісія абяцала разабрацца з гэтай праблемай і падзяліць акругі на мапе. Бяда ў тым, што з-за такіх недакладнасцяў кандыдаты, якія жадаюць балатавацца ў дэпутаты губляюць мінімум дзень-два, бо ўжо пачалася рэгістрацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты, а трэба яшчэ вызначыцца і з выбарчай акругай, па якой людзі збіраюцца балатавацца”.

“Камісія прызнала гэты факт і абяцала зрабіць удакладненні да наступнага панядзелка, - гаворыць Аляксей Колчын, - з іх словаў, мы не першыя, хто звярнуў на гэта сваю ўвагу”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства