Толькі ў адным раёне Віцебскай вобласці акругі “нарэзаныя” без парушэння закона

2010 2010-02-14T19:14:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскай вобласці па прадстаўленні адпаведных раённых выканаўчых камітэтаў раённымі тэрытарыяльнымі камісіямі завершана фармаванне выбарчых акругаў па выбарах у мясцовыя раённыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У раённых газетах былі апублікаваныя спісы выбарчых акругаў з указаннем іх назваў, нумароў, межаў, колькасці выбаршчыкаў і месцаў знаходжання выбарчых камісій. Колькасць акругаў вагаецца ад 25 да 40, што адпавядае патрабаванню выбарчага закона.

Аднак маюцца парушэнні закону пры “нарэзцы” акругаў, у якіх будуць абірацца дэпутаты раённых Саветаў.

У артыкуле 15 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь дакладна гаворыцца аб тым, што “Выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў: адхіленне колькасці выбаршчыкаў у выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, а ў выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў адпаведнага мясцовага Савету дэпутатаў - ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савета дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10 адсоткаў”.

Іншымі словамі, у выбарчых акругах павінна быць прыкладная колькасць выбаршчыкаў. Адхіленне ад сярэдняга значэння па дадзеным раёне не павінна перавышаць 10 адсоткаў. На Віцебшчыне дадзеная, патрабуемая ВК РБ норма, тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі па выбарах у раённыя Саветы дэпутатаў была масава парушаная. Пра гэта сведчаць дадзеныя.

У Верхнядзвінскім раёне з 31 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці на 10 і больш адсоткаў у 22 акругах, што адпавядае 71% ад агульнай колькасці акругаў у раёне.

У Докшыцкім раёне з 38 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 24 акругах, што адпавядае  63%.

У Сенненскім раёне з 29 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 17 акругах, што адпавядае 59%.

У Браслаўскім раёне з 36 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне маецца ў 11 акругах, што складае 31%;

У Гарадоцкім раёне з 31 выбарчай акругі адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне маецца ў 18 акругах, што складае 58%;

У Шумілінскім раёне з 35 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 16 акругах, што адпавядае 46%.

У Ліозненскім раёне з 36 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 13 акругах, што адпавядае 36%.

Ва Ушачскім раёне з 35 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 6 акругах, што адпавядае 6%.

У Віцебскім раёне з 40 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 8 акругах, што адпавядае 20%.

У Дубровенскім раёне з 27 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 11 акругах, што адпавядае 41%.

У Чашніцкім раёне з 40 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 8 акругах, што адпавядае 20%.

У Лепельскім раёне з 40 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 7 акругах, што адпавядае 18%.

У Расонскім раёне з 25 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 13 акругах, што адпавядае 52%.

У Шаркаўшчынскім раёне з 38 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 21 акругах, што адпавядае 52%.

У Аршанскім раёне з 35 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 21 акругах, што адпавядае 60%.

У Глыбоцкім раёне з 38 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 4 акругах, што адпавядае 11%.

У Полацкім раёне з 30 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 1 акрузе, што адпавядае  3%.

У Пастаўскім раёне з 30 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 2 акругах, што адпавядае  7%.

У Талачынскім раёне з 31 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 10 акругах, што адпавядае  32%.

У Міёрскім раёне з 34 выбарчых акругаў адхіленне ад сярэдняй колькасці па раёне ў 14 акругах, што адпавядае  41%.

Толькі ў адным з дваццаці аднаго раёна Віцебскай вобласці - у Бешансковіцкім раёне, вышэйназваная норма закона не парушана.

Адзіным спосабам ухіліць выяўленыя парушэнні выбарчага закона ў Віцебскай вобласці з'яўляецца перафармаванне выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў у раённыя Саветы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international