Магілёў: Праваабаронца абвяргае словы Ярмошынай

2010 2010-02-13T21:31:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага кіраўнічка ЦВК Лідзія Ярмошына наведала Магілёў. Яна прымала ўдзел у семінары-нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай працы рай- і гарвыканкамаў Магілёўскай вобласці.

Падчас свайго выступу Лідзія Ярмошына адзначыла, што што ў Магілёўскай вобласці не паступіла ніводнай скаргі адносна парадку стварэння выбарчых камісій, а выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы дэпутатаў праходзіць у штатным рэжыме. Усе мерапрыемствы адбываюцца ў тэрмін і ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Разам з тым, па словах праваабаронцы Барыса Бухеля, у Магілёўскай вобласці вядомы як мінімум адзін факт падачы скаргі ў суд прадстаўнікамі руху БНФ “Адраджэнне” па абскарджванню рашэння аб неўключэнні іх прадстаўніка ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі актывіста Сяргея Фаміна. Актывісты БНФ патрабавалі адмяніць пастанову Магілёўскага гарвыканкама і Прэзідыума гарсавета аб фарміраванні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і правядзення новага пасяджэння з мэтай уключэння іх прадстаўніка ў склад гэтай камісіі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international