У тэрытарыяльных камісіях Віцебшчыны 4 грамадзяніны Расіі

2010 2010-02-12T19:39:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзеючым Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь у артыкуле 58 замацавана права грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія стала пражываюць у Беларусі, на роўных з мясцовымі жыхарамі ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Паводле інфармацыі, распаўсюджанай Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у выглядзе агульнай зводнай табліцы, пры фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій з 1986 сяброў камісій з расійскім грамадзянствам уключаныя ў іх 4 чалавекі (адзін у раённай тэрытарыяльнай камісіі і тры ў сельскіх тэрытарыяльных выбарчых камісіях). Праўда невядома, дзе гэтыя расіяне стала жывуць і ў якіх тэрытарыяльных выбарчых камісіях працуюць.

Забяспечваць працу акруговых камісій па выбарах дэпутатаў у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў будуць 739 чалавек. Але ў сродках масавай інфармацыі адсутнічае інфармацыя аб колькасці грамадзян Расіі, якія ўвайшлі ў гэтыя камісіі. Дадзеныя аб сябрах акруговых камісій, надрукаваныя ў мясцовых дзяржаўных газетах, абмяжоўваюцца толькі асабістымі дадзенымі і ад каго яны  былі вылучаныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international