Былога старшыню Саюза палякаў Тадевуша Гавіна вызвалі ў міліцыю

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада ў міліцыю быў выкліканы першы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін, паведаміў партал hrodna.by. Сьледчы яго прасіў узгадаць, як разьмяркоўваліся сродкі Саюза палякаў у той час, калі ён узначальваў арганізацыю. Па словах Гавіна, сьледчага найбольш цікавіла дапамога з-за мяжы, якая прыходзіла для дзяцей Гарадзеншчыны. Гэты допыт зьвязаны са справай, якая вядзецца па праверцы дзейнасьці на пасадзе старшыні Саюза палякаў Анжалікі Борыс, паведамляе Польскае радыё.
Нагадаем, што на яе напісаў скаргу Тадэвуш Кручкоўскі, былы старшыня СПБ. Ён абвінаваціў Анжаліку Борыс, што за час яе праўленьня з Дома польскага зьніклі дакумэнты і нават пячатка арганізацыі. Сьледства цягнецца са студзеня, справы пакуль ня ўзбуджаюць. Сама Анжаліка Борыс ўжо некалькі разоў таксама выклікалася ў міліцыю. Яна тлумачыла сьледчаму, што калі Дом палякаў захапіў АМАП, то яна ня здолела нават забраць свае рэчы.
Тым ня меньш сьледства ў гэта справе цягнецца. Цікава тое, што Борыс на пасадзе старшыні СПБ прабыла некалькі месяцаў, а сьледства ў яе справе цягнецца ўжо практычна год.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international