Магілёўскі гарадскі ідэалагічны актыў зоймецца “ідэалагізацыяй” выбараў

2010 2010-02-12T08:14:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўда “ідэалагізацыя” прыхавана словам “інфармацізацыя”.

9 лютага для гарадскога ідэалагічнага актыва адбыўся семінар “Выбары як чыннік развіцця грамадзянскай супольнасці”. Гэты семінар паклаў пачатак праекту “Краіна напярэдадні выбараў”, які арганізаваны аддзеламі ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкама, гарадскога інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра і ГА “БРСМ”.  Праект распрацаваны з мэтай шырокага інфармавання насельніцтва аб ходзе выбарчай кампаніі, падвышэння  інфармацыйна-палітычнай і прававой культуры магілёўцаў.

Падчас рэалізацыі пректа плануецца правядзенне інфармацыйных гадзін, сустрэч з членамі выбарчых камісій, кандыдатамі ў дэпутаты, выкладчыкамі ВНУ. Таксама прадугледжана распрацоўка інфармацыйных матэрыялаў і памятак для выбаршчыкаў, арганізацыя інфармацыйных куткоў і выставаў.

У лютым-сакавіку гэтага года плануе правесці з мэтай “вывучэння выбарчай культуры і электаральных паводзінаў моладзі” анкетаванне “Я - выбаршчык”, а ГА “БРСМ” дасць старт маладзёжнама марафону “Тваё жыццё – твой выбар!”, які прысвечаны выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Марафон уключае наступныя мерапрыемствы:

1. "Я - выбар - будучыня" (правядзенне мерапрыемстваў, якія інфармуюць аб сацыяльна-эканамічным развіцці горада, вобласці, краіны, даляглядах развіцця Рэспублікі Беларусь);

2. "Мы выбіраем - мы жывем!" (вывучэнне правоў і абавязкаў маладых выбаршчыкаў пасродкам CMC-акцый, фэстаў вулічнай культуры, арганізацыі тэматычных пляцовак, віншаванняў маладых выбаршчыкаў, якія галасуюць упершыню);

3. "Што? Дзе? Калі? - Выбары! У нас! У красавіку!" (арганізацыя семінараў, віктарын, дэбатаў, навучалых гульняў па тэматыцы выбарчага права Рэспублікі Беларусь і яго гісторыі, сацыялагічных апытанняў "Што ты чакаеш ад дэпутата?" і інш.);

4. "Заканадаўчая ініцыятыва" (правядзенне конкурсаў на лепшую маладзёжную ініцыятыву па пытаннях удасканалення заканадаўства).

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international