Міколу Статкевіча на “хіміі” наведаў амбасадар Швецыі

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі Міколу Статкевіча наведвалі прадстаўнікі швэдзкага парламэнту разам з журналістамі. Раней да яго прыяжджаў амбасадар Нямеччыны Марцін Хэкер.

Кіраўнік швэдзкай дыпмісіі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які сустракаўся з Міколам Статкевічам у абедзенны перапынак, запэўніў беларускага палітыка, што швэдзкія сацыял-дэмакраты і надалей будуць супрацоўнічаць з партыяй, лідэрам якой зьяўляецца спадар Статкевіч.

Мікола Статкевіч тры месяцы правёў у Баранавіцкай спэцкамэндатуры. Нягледзячы на тое, што апазыцыйны палітык ня мае заўвагаў з боку адміністрацыі, яму не дазволілі наведаць сям’ю ў Менску. Ён упэўнены, што яшчэ доўгі час будзе пазбаўлены магчымасьці прыняць гасьцей у сябе дома.

Мікола Статкевіч паведаміў Радыё Свабода, што адчувае моцную маральную падтрымку штораз, калі яго наведваюць паплечнікі, журналісты і прадстаўнікі амбасадаў: “У маёй сітуацыі, безумоўна, вельмі важныя праявы салідарнасьці, у тым ліку, міжнародныя. Дарэчы, візыты міжнародныя вельмі нэрвуюць мясцовыя сілавыя структуры, але, зь іншага боку, памяншаюць верагоднасьць усялякіх правакацый супраць мяне. Найбольшую актыўнасьць выказваюць прадстаўнікі Швэцыі і Нямеччыны. Мне перадалі прывітаньне ад швэдзкіх партнэраў сацыял-дэмакратаў. Мяне запэўнілі, што ніякіх зьменаў у статусе нашай партыі як кансультацыйнага сябра сацыялістычнага Інтэрнацыяналу не адбудзецца”.

Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан падорыў Міколу Статкевічу кнігі. Апазыцыйны палітык кажа, што чытаньне ёсьць адзінай уцехай пасьля працоўнага дня: “Увогуле, кніга для мяне найлепшы падарунак. Я вельмі люблю чытаць, тым больш, што ўвечары адразу пасьля працы я мушу ісьці ў камэндатуру. Мае суседзі прыходзяць значна пазьней. Так што ў мяне ёсьць дзьве гадзіны, калі я магу спакойна пачытаць.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international