Валянцін Стэфановіч: Заклікаем урад Беларусі таксама актыўна супрацоўнічаць з ААН

2010 2010-02-11T21:52:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

11 лютага праваабаронцы прэзенавалі даклад для працэдуры універсальнага перыядычнага агляду Беларусі ў межах Савета ААН па правах чалавека.

Універсальны перыядычны агляд (УПА), да якога рыхтуецца Беларусь, - гэта механізм Савета па правах чалавека, у рамках якога Савет праводзіць рэгулярныя агляды па выкананні 192 дзяржавамі-членамі ААН абавязацельстваў і абавязкаў у галіне правоў чалавека. УПА закліканыя паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека.

Правядзенне ўніверсальнага перыядычнага агляда Беларусі прызначана на 12 траўня 2010 года. У межах яго падрыхтоўкі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый правялі некалькі сустрэч с дзяржаўнымі чыноўнікамі – супрацоўнікамі Міністэрства замежных справаў, Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Пяткевіч.

Пра правядзенне працэдуры распавёў юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч:

У межах Савета па правам чалавека ААН Беларусь будзе сёлета ўпершыню праходзіць такую працэдуру Універсальнага перыядычнага дакладу. Сама працэдура ўзнікла ў выніку рэфармавання ААН: з’яўлення Савета па правах чалавека і ліквідацыі інстытута спецдакладчыка па правах чалавека па краінах. Варта адзначыць, што дадзены механізм УПД павінны праходзіць усе краіны – сябры ААН. Некаторыя краіны ўжо прайшлі гэтую працэдуру ў мінулым годзе, часта праходзіць у гэтым. Такім чынам пазбягаецца такая, скажам, адвечная праблема, як палітызацыя ААН і практыка падвойнных стандартаў: маўляў, ёсць краіны, якіх крытыкуюць, і краіны, якія крытыкуюць. Зараз усе краіны ў роўнай ступені праходзяць гэтую працэдуру – і ЗША, і Вялікабрытанія, і Германія, і Мазамбік, і Зімбабвэ, … і Беларусь. І гэта дазваляе ў самым вышэйшым органе па правах чалавека ААН – Савеце ўзняць у чарговы раз тэму правоў чалавека ў кожнай канкрэтнай краіне.

Восенню мінулага году прадстаўнікі беларускіх НДА мелі магчымасць азнаёміцца з працэдурай праходжання УПА на прыкладзе Паўночнай Карэі, што было вельмі цікава, паколькі гэтая краіна мае вялікія праблемы з правамі чалавека, і сітуацыя там непараўнальна горшая, чым на Беларусі. 

Сама працэдура заключаецца ў тым, што МЗС краіны мусіць прадставіць даклад па выкананню правоў чалавека, а нацыянальныя дэлегацыі краінаў, якія ўваходзяць у Савет па правах чалавека ААН, задаюць пытанні, датычныя правоў чалавека, а таксама вылучаюць пэўныя рэкамендацыі для кожнай канкрэтнай краіны. Рэкамендацыі могуць быць прынятыя краінай альбо не, адхіленне краіна таксама можа матываваць, а можа не. Пры гэтым працэдура прадугледжвае, што падрыхтоўка даклада ўрадам у шырокіх і глыбокіх кансультацыях з няўрадавымі арганізацыямі, якія ў сваю чаргу маюць права прадставіць інфармацыю да УПА .

Улічваючы, што рэкамендацыі нашаму ўраду могуць выносіць толькі нацыянальныя дэлегацыі краінаў, а не НДА, мы распрацавалі 47 пунктаў, якія зараз мы будзем прапаноўваць нацыянальным дэлегацыям, што ўваходзяць у Савет па правах чалавека ААН з тым, каб яны агучылі гэтыя рэкамендацыі дэлегацыі Беларусі пад час разгляду УПА. У сувязі з гэтым у нас запланаваны шэраг кампаніяў, сярод якіх брыфінг для замежных амбасадаў у Беларусі, а таксама для амбасадаў, якія працуюць з Беларуссю, але не маюць у нас сваіх прадстаўніцтваў, рабочая паездка прадстаўнікоў нашых няўрадавых арганізацый у Жэневу дзеля сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі. 

Дадам, што неўрадавыя арганізацыі Беларусі, ПЦ “Вясна” заўсёды актыўна выкарыстоўвалі ААНаўскія механізмы (двойчы накіроўвалі альтэрнатыўныя даклады ў Камітэт па катаваннях і Камітэт па правах чалавека ААН па выкананню Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах; звярталіся самі, дапамагалі і дапамагаем рыхтаваць індывідуальныя звароты ў КПЧ), таму што гэта адзіны даступны нам міжнародны механізм абароны правоў чалавека. І мы заклікаем урад Беларусі таксама актыўна супрацоўнічаць з ААН.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international