Бел-чырвона-беламу сцягу адмоўлена

2010 2010-02-10T10:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah.jpg

Грамадская арганізацыя БНФ "Адраджэнне" атрымала з Міністэрства культуры адмоўны адказ на свой зварот да Рэспубліканскай Рады па пытанні гісторыка-культурнай спадчыны з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На думку эксстаршыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі, гэта сведчыць аб тым, што Міністэрства пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі працягвае ранейшую дзяржаўную лінію і дарма спадзявацца на змены стаўлення да нацыянальных каштоўнасцяў.

- Ад самага пачатку было ясна, што назначэнне Латушкі мела пасеяць спадзевы, марныя на маю думку, што дыктатура папусціцца хаця б у адной сферы - сферы культуры, можа быць адукацыі. Аднак усе апошнія падзеі ў культурнай галіне, у адукацыйнай, у інфармацыйнай, паколькі яны звязаныя з культурай, пераканаўча пацвярджаюць, што - не, тут ніякага папушчэння не будзе. Паводзіны ўлады абсалютна лагічныя, яны захоўваюць ідэйную целаснасць, і, відавочна, сапраўдныя беларускія нацыянальныя каштоўнасці з гэтай уладай не суадносяцца.

Два гады таму аналагічны адмоўны адказ атрымаў старшыня дабраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international