Суд Драгічынскага раёна падтрымаў работніцу Інгу Фядчук

2010 2010-02-11T15:23:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud4.jpg

Работніца рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыдпрыемства “Экзонглюкоза” Інга Фядчук з Драгічына рашэннем суда Драгічынскага раёна ўзноўлена на папярэдняй працы вышэйзгаданага прадпрыемства. Фядчук таксама  павінны выплаціць больш за 2 млн рублёў за вымушаныя прагулы і кампенсацыю маральнай шкоды.

Прававы інспектар свабоднага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей задаволены такім рашэннем суда:

- Заключэння ўрачоў, што Фядчук знаходзілася ў лёгкім ап’яненні не было. Быў парушаны парадак медычнага абследавання, кроў накіравана на судова-медычную экспертызу не праз максімальныя 5 сутак, а праз 7. Работнікі і ўрач, які прымаў траўмаваную Фядчук, паказалі, што пры зносінах не было прызнакаў ап’янення. Пракурор Драгічынскага раёна падтрымала ў поўным аб’ёме патрабаванні Фядчук.

Сябра свабоднага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Інга Фядчук пад час рабочай змены атрымала траўму па віне наймадаўцы. Яна звярнулася ў бальніцу, дзе ў яе быў узяты аналіз крыві на прысутнасць алкаголю.Пасля таго, як работніца не пагадзілася замаўчаць вытворчую траўму, аналіз паказаў 0.72 праміле алкаголю ў крыві, што перавысіла дапусцімую норму. І Інга Фядчук была звольнена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international