Анжаліку Борыс з паплечнікамі выклікаюць на допыт

Сёньня міліцыянты наведалі ў Горадні фірму “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс — кіраўніца не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Яны прынесьлі позвы на допыт спадарыні Борыс, а таксама Андрэю Пачобуту, Мечыславу Яскевічу і Ігару Банцару.

Міліцыянты не патлумачылі, зь якой нагоды допыт, але, хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з учорашняй вулічнай акцыяй салідарнасьці, якая адбылася ў Горадні каля сядзібы праўладнага СПБ. Так мяркуе А.Пачобут.
Спадар Пачобут сказаў таксама, што яны адмовіліся браць позвы, бо іх выклікалі тэрмінова — на 15 гадзіну. Аднак міліцыянты позвы пакінулі і, магчыма, паспрабуюць даставіць лідэраў Саюзу палякаў на допыт прымусова.
Адначасова міліцыя пачала чарговую праверку органа СПБ — часопіса “Magazyn Polski”, у зьвязку з чым іншай позвай у пастарунак выклікалі яго рэдактара Ігара Банцара.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international