Семінар-нарада па арганізацыі выбараў у Менскім аблвыканкаме - пачатак падобных мерапрыемстваў па ўсёй краіне

2010 2010-02-11T02:41:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лютага ў Менскім аблвыканкаме адбыўся семінар-нарада па арганізацыі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.  У ім удзельнічалі старшыні і сакратары тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай працы раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў сталічнай вобласці.

Перад пачаткам семінара старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што падобныя мерапрыемствы на бягучым і наступным тыдні адбудуцца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, правядзенне такіх сустрэч з непасрэднымі арганізатарамі выбараў пасля фармавання галоўных выбарчых камісій (тэрытарыяльных і акруговых) - традыцыйная практыка. На іх абмяркоўваюцца асноўныя пытанні па арганізацыі выбараў, тыя моманты, якія трэба ўдасканаліць.

"У выбарах няма дробязяў, выбарчая кампанія заўсёды будуецца на нюансах. Варта зрабіць усё добра, бо калі дзесьці ўпусціць па дробязі - гэта абавязкова накладвае адмоўны адбітак на ўвесь ход, тон і высновы выбарчай кампаніі", - адзначыла Лідзія Ярмошына, паведаміла БЕЛТА.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international